Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі раён

Першыя звесткі аб праваслаўным храме ў вёсцы Гершоны Брэсцкага раёна (з 2007 г. у межах г. Брэста) адносяцца да 1349 г. Пад 1549 г. узгадваецца царква Раства Багародзіцы. Новая царква была пабудавана ў 1662 г. на сродкі берасцейскага кашталяна Яна Жабы і яго жонкі Ганны з Залескіх. Да сярэдзіны ХІХ ст. драўляная царква спарахнела, а прыход быў вялікі — больш за 900 чалавек. Па хадайніцтве вікарыя Літоўска-Віленскай епархіі Брэсцкага епіскапа Ігнація (Жалязоўскага) у 1864 г. было вырашана будаваць мураваны храм.

Фёдар Емяльянавіч Богдан нарадзіўся 28 сакавіка 1939 г. у вёсцы Кацельня-Баярская Брэсцкага павета Палескага ваяводства ў сялянскай сям’і. З 1940 г. вёска была ў складзе Гершонскага сельсавета Брэсцкага раёна, з 2007 г. — у межах Брэста. У Фёдара былі старэйшыя сястра Любоў (1927–2008) і брат Аляксей (1929–2003). Вучыўся ў Гершонскай школе. З маленства меў вялікія музычныя здольнасці, вучыўся ў Брэсцкай дзіцячай музычнай школе, дзе настаўнікі заўважылі яго моцны прыгожы голас і рэкамендавалі працягваць навучанне па спевах.

Васіль Іванавіч Загароднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 г. у вёсцы Лох Саратаўскага павета (цяпер Навабураскага раёна Саратаўскай вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Школа ў сяле тады была пяцігадовай, з шостага па восьмы клас Васіль Загароднеў вучыўся ў Новых Бурасах. Марыў стаць настаўнікам гісторыі, але моцна захварэла маці, яму давялося застацца дома, дапамагаць па гаспадарцы. З 1938 г. загадваў клубам у родным сяле.

Аляксандр Паўлавіч Саванеўскі нарадзіўся 13 сакавіка 1904 г. у вёсцы Дзяменічы Брэсцкага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанцах у Расіі, вярнулася на радзіму ў 1921 г., калі Брэстчына апынулася пад польскай акупацыяй.

Анатоль Тарасавіч Федарук нарадзіўся 1 красавіка 1939 г. у вёсцы Хабы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Настаўнік біялогіі, хіміі і геаграфіі».

Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 2 студзеня 1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Дамачаўскую сярэднюю школу, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Больш за 30 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Брэсцкага раёна, большасць з тых гадоў — у Кавярдзяках, дзе жыве і цяпер.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі дзяржаўная граніца СССР была вызначана на новым месцы. Беларуская пагранічная акруга ахоўвала граніцу ў межах Прыбалтыйскай, Заходняй і Кіеўскай асобых ваенных акруг, яе працягласць складала 1 082 км. У адпаведнасці з загадам НКУС СССР ад 20 верасня 1939 г. быў сфарміраваны 89-ы Брэст-Літоўскі пагранічны атрад, які з 5 кастрычніка прыступіў да аховы граніцы з Польшчай, акупіраванай Германіяй.

Анатоль Лявонцьевіч Канановіч нарадзіўся 1 ліпеня 1928 г. у вёсцы Толкава Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Быў старэйшым з шасцярых дзяцей; калі яму было дзевяць год, памёр бацька.

Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.

Вера Якаўлеўна Ляшук нарадзiлася 1 лістапада 1933 г. у вёсцы Марозавічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Якаў Рыгоравіч, ведаў шмат казак, песень; маці, Аляксандра Васільеўна, ведала на памяць шмат вершаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў. З-за Вялікай Айчыннай вайны Вера Ляшук пайшла ў школу пераросткам: пасля вызвалення ў 1944 г. — у другі клас. Сямігодку заканчвала ў Малых Зводах.

Старонка 4 з 9